У Беларусі знайшлі новы від старажытных бактэрый

Расіяне сцвярджаюць, што знаходка мае важнае навуковае значэнне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Расіяне сцвярджаюць, што знаходка мае важнае навуковае значэнне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі знайшлі новы від старажытных бактэрый. Дагэтуль мікраарганізм Tubula tortusa быў невядомы, паведамляе ТАСС.

Tubula tortusa знайшлі ўнутры свідравіны Паўночна-Полацкая на глыбіні 479-340 метраў. Яна існуе з 2019 года і выкарыстоўваецца для вывучэння гісторыі Усходне-Еўрапейскай платформы. Арганізмы Tubula tortusa ўяўляюць сабой полую трубку, вакол якой па спіралі навіта "тонкае цыліндрычнае ўтварэнне". У далейшым гэтая структура набыла форму, блізкую да стужкі.

Пра адкрыццё новага месцазнаходжання старажытных мікраарганізмаў, якія жылі ў марскім басейне на тэрыторыі сучаснай Беларусі 539-529 млн гадоў таму, заявілі не беларускія, а расійскія навукоўцы. Яны сцвярджаюць, што знаходка мае важнае навуковае значэнне. З яго дапамогай можна больш дакладна прасачыць эвалюцыю жывых арганізмаў на ранніх этапах фармавання біясферы Зямлі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі