У Беларусі здымаюць фільм пра “Моладзь БНФ” і БРСМ

Рэжысёры Ірына Пісьменная і Эла Мілова здымаюць новы фільм пра “Моладзь БНФ” і БРСМ. Пра гэта Ірына Пісьменная расказала ў інтэрв’ю Еўрарадыё. Працу над стужкай збіраюцца скончыць да канца года.
Ірына Пісьменная: “Зараз мы працуем, робім фільм пра моладзь. Пра БНФаўскую моладзь. І хочам зняць таксама і тых, хто ў БРСМ. Сутыкнуць, звесці іх, паказаць розніцу. Вы ведаеце, гэта так цяжка. Мы ж усё робім у падполлі, мы ж баімся кагосьці падвесці. Я думаю, мы яго зробім толькі дзесьці да канца года. Таму што гэта вялікі фільм, вялікія цяжкасці”.
 
Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі