У Беларусі зброяй легальна валодаюць 109 тысяч чалавек
![У Беларусі зброяй легальна валодаюць 109 тысяч чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/palauniczstrelba.jpg.webp?itok=rI8tZIyg)
У Беларусі зброяй легальна валодаюць 109 тысяч чалавек. Імі зарэгістравана 130 тысяч адзінак зброі. Пра гэта падчас анлайн-трансляцыі на партале sb.by "Твое сегодня" паведаміў начальнік аддзела ліцэнзійна-дазваляльнай працы ўпраўлення прафілактыкі МУС Беларусі Андрыян Кахновіч. Паводле яго слоў, беларусы валодаюць грамадзянскай зброяй чатырох відаў: паляўнічай (каля 110 тысяч стрэльбаў), зброяй самаабароны, спартыўнай і сігнальнай.
Вядома, што грамадзяне нашай краіны маюць больш за 10 тысяч газавых пісталетаў, крыху менш за 2 тысячы спартыўных пісталетаў. Гаворка ідзе выключна пра легальную зброю. За захоўванне нелегальнай зброі пагражае крымінальная адказнасць.