У Беларусі заявілі пра павышэнне транзітнай прывабнасці краіны

У Беларусі заявілі пра павышэнне транзітнай прывабнасці краіны

У Беларусі заявілі пра павышэнне транзітнай прывабнасці краіны. Дзяржаўны мытны камітэт адзначае, што пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя. За дзевяць месяцаў 2017-га праз межы праехала на 22% (альбо на 1 мільён транспартных сродкаў) больш аўтамабіляў, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Сёлета праз мытную мяжу Беларусі праехала каля 6 мільёнаў 200 тысяч аўтамабіляў, з іх — больш за 1,5 млн грузавыя. Падобная з’ява назіраецца не толькі на аўтадарогах, але і на чыгунцы. У 2017 годзе праз мяжу перамясцілі каля 2,3 млн чыгуначных вагонаў. Гэта на 13% больш, чым у такі ж перыяд 2016-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі