У Беларусі зарэгістраваны "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў"

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала рэспубліканскае грамадскае сацыяльна-экалагічнае аб'яднанне "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў". Ініцыятарам яго стварэння з'яўляецца член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук прафесар Іван Нікітчанка.  Паводле слоў Нікітчанкі, раней Мінюст неаднаразова адмаўляў у рэгістрацыі. У выніку, стваральнікі аб'яднання падавалі ў суд пазоў да міністэрства.

Іван Нікітчанка лічыць, што адна з прычын нечаканай рэгістрацыі - патрабаванне Еўрасаюза да беларускіх уладаў правесці ў краіне дэмакратычныя пераўтварэнні, паведамляе БелаПАН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі