У Беларусі зафіксавалі дэфляцыю

У Беларусі зафіксавалі дэфляцыю

У Беларусі зафіксавалі дэфляцыю. Кошты на тавары і платныя паслугі ў ліпені знізіліся на 0,1%. Харчовыя тавары ў мінулым месяцы патаннелі на 0,7%, нехарчовыя тавары падаражалі на 0,4%. З пачатку 2017 года цэны на харчовыя тавары выраслі на 3,5%, на нехарчовыя тавары — на 1,4%, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле прагнозу Саўміна, цэны на тавары і платныя паслугі сёлета ў нашай краіне могуць вырасці не больш, чым на 9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі