У Беларусі зафіксавалі антырэкорд пажаранебяспечнага сезону

Пажар

Пажар / t.me/minleshoz/

У Беларусі зафіксавалі антырэкорд пажаранебяспечнага сезону. Міністэрства лясной гаспадаркі паведамляе пра ліквідаваныя за тыдзень 55 лясных пажараў. Агонь пашкодзіў больш за 29 гектараў лесу. У большасці раёнаў Беларусі дзейнічаюць забароны на наведванне лясоў. Нягледзячы на гэта, асноўнай прычынай узгаранняў у Мінлясгасе называюць "чалавечы фактар".

Самым цяжкім днём стала нядзеля — на ліквідацыю пажараў у лясах выязджалі 16 раз (ратавальнікі дапамагалі Мінлясгасу ў ліквідацыі пяці з іх). Агулам яны ахапілі плошчу больш за 5 гектараў. Найбольш лясных пажараў было ў Брэсцкай і Мінскай абласцях — па 5.

З учорашняга дня ідзе ліквідацыя тарфянога пажару ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Ён ахапіў 7 гектараў. На раніцу 9 верасня яго лакалізавалі, плошчу пажару скарацілі ў два разы. Лакалізаваны тарфяны пажар, які пачаўся ў нядзелю ў Рагачоўскім раёне. Яго плошча ў панядзелак складае 2 гектары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі