У Беларусі закрыліся крамы вядомай сусветнай сеткі Spar

Тут была крама Spar, а цяпер — "Алмі"

Тут была крама Spar, а цяпер  "Алмі" / X / @Bar_maley

У Беларусі закрыліся крамы буйной нідэрландскай гандлёвай сеткі Spar, заўважылі журналісты Blizko.by.

У сацсетцы Х карыстальнік @Bar_maley выклаў фатаздымкі гастранома ў Мінску на Партызанскім праспекце, 40 каля станцыі метро "Партызанская". Тут працавала першая ў сталіцы крама Spar. Цяпер на шыльдзе напісана "Алмі", хаця ў афармленні крамы захаваліся фірмовыя чырвоныя колеры. Яшчэ 1 красавіка той жа карыстальнік рабіў здымак, на якім крама называецца Spar.

Беларускі сайт сеткі sparbelarus.by таксама спыніў працу. На сайце міжнароднай сеткі Spar Беларусь больш не пазначаная. Крамы Spar у Беларусі альбо выключаныя з гандлёвага рэестра, альбо пераведзеныя ў сетку "Алмі".

Першая крама сеткі Spar у Мінску адкрыілася ў жніўні 2017 года на Партызанскім праспекце, 40. Да 2020 года планавалася адчыніць 60 крамаў сеткі ў розных гарадах Беларусі. Аднак у рэальнасці іх было адчынена ў разы менш — тры ў Мінску і па адной у Брэсце, Гродне, Бабруйску, Пінску, Кобрыне і Мазыры. Пры гэтым частка з іх называлася Eurospar і Interspar. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі