У Беларусі забараняецца адчужэнне акцыяў уладальнікаў duty free

У Беларусі забараняецца адчужэнне акцыяў уладальнікаў duty free

У Беларусі ўводзіцца забарона на адчужэнне акцыяў юрыдычных асобаў, якія маюць ва ўласнасці крамы бяспошліннага гандлю. Гэта прадугледжана ўказам №455 ад 9 лістапада 2015 года, які ўносіць змены ва ўказ ад 22 красавіка 2014 года № 175 “Аб функцыянаванні крамаў бяспошліннага гандлю”. У прыватнасці, дакумент забараняе адчужэнне акцыяў (доляў у статутных фондах) юрыдычных асобаў Беларусі, ва ўласнасці якіх знаходзяцца капітальныя збудаванні, размешчаныя ў пунктах пропуску праз мяжу і прызначаныя для выкарыстання ў якасці крамаў duty free.

Выключэнні з гэтай нормы прадугледжаныя ў выпадках адчужэння такіх акцый (доляў у статутных фондах) ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь, пераходу права ўласнасці на акцыі (долі) у сувязі са смерцю ўдзельніка юрыдычнай асобы Беларусі і некаторых іншых выпадках.

Таксама ўказ вызначае, што ўладальнікамі крамы duty free у аэрапорце можа быць юрыдычныя асобы Беларусі дзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама тыя, у каго не меней за 49% акцый (доляў) знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.

Дакумент апублікаваны 11 лістапада на Нацыянальным прававым партале і набывае моц праз тры месяцы.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі