У Беларусі з 9 студзеня адмяняецца збор пры пакупцы валюты насельніцтвам

З 9 студзеня ў Беларусі адмяняецца збор пры пакупцы валюты насельніцтвам. Нагадаем, з 20 снежня ў Беларусі дзейнічаў 30% збор з продажу валюты. Аднак 30 снежня ён быў зніжаны да 20%, а з 6 студзеня — да 10%. Мэтай увядзення збору было спыненне валютнага ажыятажу сярод насельніцтва.

Нацыянальны банк тлумачыць, што адмена збору "заклікана ўніфіцыраваць абменныя курсы пакупкі-продажу на розных сегментах валютнага рынку, у тым ліку і ў абменных пунктах банкаў, і наблізіць іх да афіцыйнага курсу беларускага рубля". Па выніках сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ён склаў 13760 рублёў.

Адзначаецца, што з 9 студзеня Нацбанк аднаўляе выкарыстанне механізму прывязкі курса беларускага рубля да кошыка замежных валютаў. Пры гэтым у структуры кошыка доля расійскага рубля павялічыцца да 40%, а долі еўра і долара зніжаюцца да 30% кожная.

У паведамленні Нацыянальнага банка адзначаецца, што "ў рамках новага механізму стануць больш жорсткімі падыходы да выкарыстання золатавалютных рэзерваў для падтрымкі абменнага курсу". Цалкам пастанову Нацбанка можна паглядзець тут.

У Беларусі з сённяшняга дня стаўку валютнага падатку на біржавыя аперацыі знізілі з 10% да 0%. Адпаведную пастанову ў аўторак прыняў Савет міністраў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі