Вы тут

У Беларусі з 1 ліпеня падаражэюць цыгарэты — некаторыя адразу на 45 капеек

У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты / pixabay.com

Чарговае падаражанне цыгарэт адбудзецца ў Беларусі 1 ліпеня, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах.

На 45 капеек падаражэюць цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" Pall Mall Nano Blue, Pall Mall Nano Fresh, Pall Mall Nano Fusion, Pall Mall Nano Amber — да 3,6 рубля, а Pall Mall Demi Blue і Pall Mall Demi Azure бдуць каштаваць 3,45 рубля. На тыя ж 45 капеек вырасце кошт Kent Navy Blue, Kent Silver — да 4,75 рубля.

"Табак-Інвест" павысіць кошты на "Карону" і "Карону Блакітную" (па 24 цыгарэты) на 20 капеек — да 2,05 рубля. 15 капеек давядзецца даплаціць за Winston Classic і Winston Blue — да 4,65 рубля.

З'явяцца ў продажы новыя маркі цыгарэт — Pall Mall Blue, Pall Mall Azure (па 3,75 рубля), Pall Mall Nano Fresh, Pall Mall Nano Fusion, Pall Mall Nano Amber, Pall Mall Nano Blue (па 3,6 рубля), Kent Navy Blue, Kent Silver (4,75 рубля), Kent Nano Silver, Kent Nano White, Kent Feel Aroma (4,6 рубля), Rothmans Blue (3,75 рубля).

Кампанія "Інтэр Табакка" цэны на сваю прадукцыю ў ліпені павышаць не будзе.

Сярод праукцыі кампаніі "Беларусьгандаль" на 15 капеек даражэй стануць каштаваць цыгарэты Pall Mall Nano Blue, Pall Mall Nano Silver — 3,6 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.