У Беларусі яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі. Як паведамляюць праваабаронцы, гэта — Кірыл Жураўлёў, Ягор Лянкевіч, Арсеній Майсейчык, Максім Мацулевіч, Аляксандр Міронаў, Аляксандр Пашкевіч, Адам Саўко, Аляксандра Слабадзяннікава, Арцём Тарасюк і Юрый Усніч. Праваабарончая супольнасць лічыць іх справы палітычна матываванымі і патрабуе вызвалення.
Лянкевіч асуджаны за "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і за "масавыя беспарадкі". Тарасюк накіраваны для адбыцця "хіміі" ў папраўчую ўстанову. Іншыя палітвязні ўзятыя пад варту па згаданым артыкуле "групавыя дзеянні..."
У Беларусі ўжо налічваецца 1095 палітвязняў.