У Беларусі выяўлены першы выпадак заражэння "свіным" грыпам

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, захварэў грамадзянін Кітая, які 10 жніўня вярнуўся ў Беларусь са сваёй радзімы
Было выяўлена 37 чалавек, якія кантактавалі з хворым. Па выніках іх медыцынскага агляду і лабараторнага абследавання было зробленае заключэнне аб тым, што яны здаровыя, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што ў еўрапейскіх краінах зафіксаваныя ўжо дзясяткі тысяч выпадкаў захворвання "свіным" грыпам. Напрыклад, у Вялікабрытаніі іх амаль 13 тысяч, у Нямеччыне — больш за 12 тысяч, у Польшчы — 150, у Літве — 40, каля 180 хворых выяўлена ў Расіі.

Фота — bigpicture.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі