У Беларусі выратавалі 2-месячнае дзіця, у якога была найцяжэйшая форма пнеўманіі

У Беларусі выратавалі 2-месячнае дзіця, у якога была найцяжэйшая форма пнеўманіі

У Беларусі выратавалі 2-месячнае дзіця, у якога была найцяжэйшая форма пнеўманіі. Яна была выклікана каранавірусам, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі кажа, што "гэта першы выпадак у Беларусі і, верагодна, у СНД".

Паводле яго слоў, дзяўчынка спачатку была ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. "На жаль, усе рэанімацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку штучная вентыляцыя лёгкіх, былі неэфектыўныя", — працягвае Драздоўскі. І тады была арганізаваная транспарціроўка дзіцяці з Магілёва ў сталіцу. Яе падключылі да апарата экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі. У даным выпадку гэта была "ювелірная праца".

Цяпер дзяўчынка дыхае, есць і стасуецца з мамай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі