У Беларусі вырасла колькасць апраўдальных прысудаў

У Беларусі вырасла колькасць апраўдальных прысудаў

У Беларусі вырасла колькасць апраўдальных прысудаў. У 2019-м суды апраўдалі 114 чалавек (менш за 0,3%). Пра гэта паведаміў першы наменік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Паводле яго слоў, альбо ў дзеяннях грамадзяніна не было знойдзена складу злачынства, альбо яго віну не ўдалося даказаць. Напрыклад, адзін чалавек з ліку апраўданых абвінавачваўся ў забойстве, паведамляе БЕЛТА.

У 2018-м у нашай краіне апраўдалі 80 чалавек (0,19%), у 2017-м — 96 (0,23%), у 2016-м — 83 (0,2%), у 2015-м — 80 (0,18%). У 2012 годзе апраўдальных прысудаў было значна больш — 324.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі