У Беларусі вырасце цана на звадкаваны газ для насельніцтва
![У Беларусі вырасце цана на звадкаваны газ для насельніцтва](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_436942_big.jpg.webp?itok=K-oGKcRK)
У Беларусі вырасце цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва. Раней кілаграм каштаваў 5400 рублёў, цяпер — 6500. Адпаведную пастанову яшчэ 22 сакавіка прыняло Міністэрства эканомікі, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і пачала дзейнічаць.
Адзначым, што цана на звадкаваны газ у балонах для насельніцтва не змянялася са снежня 2013 года.
![У Беларусі вырасце цана на звадкаваны газ для насельніцтва](/sites/default/files/paragraphs/image/pastanova.jpg)
Фота: pravo.by