У Беларусі выпускаюць парафіны без ачысткі

Жыхары пасёлкаў Дружны і Сьвіслач Пухавіцкага раёну, вядомыя сваім ўжо амаль гадавым змаганьнем супраць пабудовы хімічнага прадпрыемства расейскай фірмы "Август". Аднак, покуль яны сачылі за "інвестарамі з суседняй краіны", непрыемны сюрпрыз ім падрыхтаваў мясцовы вытворца. У інтэрвію БЕЛТА дырэктар заводу горнага воску Валеры Муля рчык пацьвердзіў інфармацыю пра пачатак выпуску нафтавага парафіну "па часовай схеме" - без ачыстных збудаванняў.
Спадар Мулярчык адзначыў, што ўжо выпушчана першая партыя прадукцыі ў 70 тон. А да канца году ЗГВ плануе выпусціь яшчэ 700 тон. У матэрыяле дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі гаворыцца, што "выпуск парафіну наладжаны пакуль па часовай схеме, якая будзе будзе выкарыстоўвацца да ўводу асноўных магутнасцяў". Такім чынам плянуецца выпускаць парафіны практычна пад адкрытым небам і без абсталяваных пляцовак часовага захоўваньня сыравіны й адкідаў.
Наша Ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі