У Беларусі выкрылі "сур'ёзнага агента замежнай разведкі"

У Беларусі выкрылі "сур'ёзнага агента замежнай разведкі"

У Беларусі нядаўна выкрылі "сур'ёзнага агента замежнай разведкі". Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Паводле яго слоў, гэта палкоўнік запасу, які "меў доступ да звестак у Генеральным штабе, Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі, якія асабліва ахоўваюцца, і нават да некаторых дакументаў, якія паступаюць з Камітэта дзяржаўнай бяспекі".

Вакульчык сказаў, што агента затрымалі "з доказамі злачынства" і ён "ужо прызнаў віну". Праводзіцца расследаванне. На якую замежную разведку працаваў палкоўнік запасу, старшыня КДБ не паведаміў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі