Беларуса ў Польшчы будуць судзіць за падрыхтоўку дыверсіі

Супрацоўнікі ABW, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі ABW, ілюстрацыйнае фота / ABW

Грамадзяніна Беларусі Віталя С. будуць судзіць у Польшчы за падрыхтоўку дыверсіі па заданні замежнай разведкі. 27 ліпеня яму выставілі абвінавачанне, паведамляе прэс-служба Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы.

Мужчына працаваў барменам у адным з люблінскіх рэстаранаў. Як высветлілі польскія спецслужбы, ён рыхтаваўся падпаліць склад у Люблінскім ваяводстве. Беларус правёў разведку аб'екта, запісаў відэа склада і перадаў падрыхтаваную дакументацыю кліенту. За выкананне задання яму плацілі ў крыптавалюце. Для вярбоўкі і перадачы інструкцый выкарыстоўвалі Тэлеграм. Затрымалі мужчыну 13 жніўня 2025 года. Ад таго часу ён знаходзіцца пад вартай.

Акрамя падрыхтоўкі дыверсіі Віталя С. вінавацяць у захоўванні наркотыкаў. За гэтыя злачынствы яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.