У Беларусі ўзялі пад варту ўкраінку, якая прывезла з Польшчы 78 тысяч долараў. Яны былі схаваныя ў асабістым багажы жанчыны. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 22 студзеня сёлета. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні правяралі рэйсавы аўтобус, які ехаў з Польшчы ў Брэст. Ва ўкраінкі знайшлі грошы, якія яна не задэкларавала. Была распачата крымінальная справа.
45-гадовай грамадзянцы Украіны інкрымінавана "незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры".
У пятніцу Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што сёлета ў РБ прыехала 5655 грамадзян Украіны. З іх з Польшчы — 4178.