У Беларусі ўстанавілі мінімальныя парогі балаў на ЦТ у 2020 годзе

У Беларусі ўстанавілі мінімальныя парогі балаў на ЦТ у 2020 годзе

У Беларусі ўстанавілі мінімальныя парогі балаў на ЦТ у 2020 годзе. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі (№ 16 ад 3 сакавіка) у чацвер апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З дакумента вынікае, што па беларускай і рускай мовах нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў (для спецыяльнасцяў філалагічнага профіля — ад 0 да 24). Па першым прадмеце профільнага выпрабавання (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія) нездавальняючымі будуць адзнакі ад 0 да 19 балаў. Па замежных мовах, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве і геаграфіі — ад 0 да 24.

У пастанове Мінадукацыі паведамляецца, што па другім прадмеце профільнага выпрабавання (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія) нездавальняючымі будуць лічыцца ад 0 да 9 балаў. Па замежных мовах, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі і геаграфіі — ад 0 да 14 балаў.

З дакумента вынікае, што пры наборы ў ВНУ, якія падначальваюцца МНС, Мінабароны, Дзяржпамежкамітэту нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 6 балаў.

Графік ЦТ у Беларусі быў зацверджаны ў лютым. Беларускую мову абітурыенты здадуць 13 чэрвеня. Апошнім будзе ЦТ па сусветнай гісторыі, яго прызначылі на 4 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі