У Беларусі ўпершыню ў масавым пракаце кінапрэм’ера будзе па-беларуску

У Беларусі ўпершыню ў масавым пракаце кінапрэм’ера будзе па-беларуску

У Беларусі ўпершыню ў масавым пракаце кінапрэм’ера будзе па-беларуску. Як інфармуе сайт kinakong.by, прыгодніцкі гістарычны фільм “Шторм: палаючы ліст” выходзіць на кінаэкраны нашай краіны з 27 кастрычніка (прэм’ера — у кінатэатры “Масква”). Ён зняты ў Нідэрландах і распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны — 12-гадовы хлопчык выратаваў ад інквізіцыі рукапіс Марціна Лютэра і свайго бацьку-кнігавыдаўца. Захапляльны сюжэт адначасова спадабаецца і дзецям, і дарослым. Фільм быў агучаны найлепшымі беларускімі акцёрамі ў межах праекта “Беларускія ўікэнды” пры падтрымцы velcom і “Атлант Тэлекам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі