У Беларусі ўпершыню распачалі крымінальную справу па факце рабства

Крымінальную справу па факце рабства ўпершыню распачалі ў Беларусі. Ахвярай стаў беспрацоўны, які, пасля таго, як быў злоўлены на дробным крадзяжы, знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Жыхар вёскі Карма Добрушскага раёна, ведаючы яго становішча, спачатку прапанаваў сумесна збіраць металалом, а пасля жорстка збіў і зрабіў сваім рабом. Мужчына мусіў мыць падлогу і даглядаць хатнюю жывёлу, церпячы здзекі і збіццё. Толькі праз некалькі месяцаў яго вызвалілі праваахоўнікі.

"Народная газета" адзначае, што рабаўладальніку пагражае "сур'ёзны" тэрмін пазбаўлення волі.