У Беларусі ўпершыню названыя прозвішчы катаў з НКВД

У Беларусі з’явілася ўнікальная кніга, прысвечаная рэпрэсіям 1930-х гадоў. Над кнігай “Ахвяры і карнікі” даследчык Леанід Маракоў працаваў 11 гадоў.

У ёй аўтар называе імёны расстраляных у мінскай турме ў 1937-1938 гадах і прозвішчы тых, хто забіваў і катаваў. Упершыню на прасторы СНД пералічаныя прозвішчы непасрэдна тых, хто катаваў, а не ўсіх чэкістаў навогул. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў сам Леанід Маракоў.

“У кнізе апісаныя допыты, названыя прозвішчы следчых, хто каго як катаваў, у тым ліку, як катавалі класіка беларускай літаратуры Кузьму Чорнага і іншых прадстаўнікоў інтэлегенцыі”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі