У Беларусі ў пятніцу чакаюцца начныя замаразкі

Халодная вясна 2023-га / sb.by
Халодная вясна 2023-га / sb.by

У пятніцу, 5 траўня, у Беларусі чакаюцца начныя замаразкі — ад 0 да -3 градусаў. Яны прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Віцебскай вобласці, у іншых рэгіёнах — месцамі (у наваколлі Мінска будзе ад 0 да -2). У многіх раёнах магчымыя ападкі — кароткачасовыя дажджы (на поўначы ўначы — з мокрым снегам).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +7 да +12 (на поўдні — да 15 цяпла).

Замаразкі чакаюцца ўначы ў суботу і нядзелю амаль па ўсёй краіне (у Мінску — да -3 градусаў).

У Беларусі ў пятніцу чакаюцца начныя замаразкі
vk.com/belgidromet
У Беларусі ў пятніцу чакаюцца начныя замаразкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі