У Беларусі падчас каранавіруса запусцілі "Карту дапамогі"

У Беларусі падчас каранавіруса запусцілі "Карту дапамогі"

У Беларусі падчас каранавіруса запусцілі "Карту дапамогі". На ёй змяшчаюцца кантакты людзей і арганізацый, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і каардынаты тых, хто яе можа аказаць. Карту стварыў брэсцкі рэгіянальны каардынатар руху "За Свабоду" Юрый Казакевіч. "Як бы старанна не клапацілася пра нас дзяржава "для жыцця“, нам неабходна самім падумаць пра сябе, — кажа ён. — У першую чаргу пра старых, малазабяспечаных, проста слабых людзей і, вядома ж, лекараў — людзей, якія знаходзяцца на пярэднім краі [барацьбы з COVID-19]".

Інтэрактыўная Google-карта будзе каардынаваць нізавыя ініцыятывы. Звесткі на ёй пастаянна абнаўляюць, паведамляе pyx.by. "Карта дапамогі" даступная для прагляду тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі