У Беларусі ў аўторак пачнецца праверка сістэмы апавяшчэння

Праверка на выпадак надзвычайнай сітуацыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Праверка на выпадак надзвычайнай сітуацыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі ў аўторак, 28 сакавіка, пачнецца рэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння. Ратавальнікі называюць яе "планавай".

Падчас праверкі "плануецца запуск электрасірэннага абсталявання на абласным і мясцовым узроўнях апавяшчэння, а таксама перахоп тэлебачання, FM-радыёстанцый і запуск бягучага радка на тэлеканалах". Таксама будзе СМС-рассылка.

Праверка працягнецца да 30 сакавіка. У ёй, акрамя ратавальнікаў, задзейнічаны мясцовыя ўлады, тэлеканалы, радыёстанцыі, "Белтэлекам" і аператары сотавай сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі