У Беларусі сёлета ўсынавілі 388 дзетак, больш чым летась

388 дзяцей усынавілі беларусы за 9 месяцаў гэтага года. Летась было ўсыноўлена 337 дзетак, у 2005 годзе – 368. Большасць з іх не маюць яшчэ трох гадоў. У краіне павялічылася і колькасць дзяцей, якіх узялі ў прыёмныя сем’і.
Таму некаторыя дзіцячыя дамы нават давялося зачыніць. Напрыклад,
Мядзведкаўскі дзіцячы дом у Гомельскай вобласці, дзе яшчэ ў верасні
было 45 дзяцей, паведамляе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.