У Беларусі супраць Ціханоўскай распачалі новую крымінальную справу

У Беларусі супраць Ціханоўскай распачалі новую крымінальную справу

У Беларусі супраць Святланы Ціханоўскай распачалі новую крымінальную справу. Генпракуратура РБ адрэагавала на адзін з яе відэаролікаў. У ім пабачылі "публічныя заклікі да здзяйснення акту тэрарызму і дыверсіі", да "здрады дзяржаве", а таксама да здзяйснення "іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Папярэдняе расследаванне праводзіць Следчы камітэт.

Ціханоўская — лідарка беларускага дэмакратычнага руху, з 2020 года яна жыве ў Літве. У Беларусі яе ўключылі ў спіс "тэрарыстаў", распачалі некалькі крымінальных спраў (сярод артыкулаў"самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі