У Беларусі створаць Рэспубліканскі экспертны савет па цацках і гульнях

У Беларусі вядзецца праца па стварэнні рэспубліканскага экспертнага савету, які будзе кантраляваць псіхолага-педагагічную прыдатнасць гульнявога абсталявання. Мяркуецца, што савет будзе кантраляваць цацкі і гульні як айчыннай, так і замежнай вытворчасці, прызначаныя для ўстаноў адукацыі і сям'і. Паводле праекту інструкцыі, не адпаведнай патрабаванням прызнаецца гульня або цацка, якая нясе прыкметы гвалту і жорсткасці, абражае чалавечую годнасць, правакуе агрэсію.

Нагадаем, міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў паведаміў, што на рынку краіны толькі 13% цацак айчыннай вытворчасці, каля 60% — кітайскія. Прычым, на думку спецыялістаў, пад беларускай маркай у Расіі часта рэалізоўваюцца кітайскія цацкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі