Вы тут

У Беларусі стартаваў нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2020"

tvr.by

У Беларусі стартаваў нацыянальны адбор на міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2020". Прадзюсарская група Белтэлерадыёкампаніі адкрыла прыём заявак. Іх можна падаць у электронным выглядзе да 17 студзеня на афіцыйны сайт БТ. Спіс канкурсантаў, дапушчаных да праслухоўвання, апублікуюць не пазней за 22 студзеня 2020-га. Праслухоўванне мусіць адбыцца 27 студзеня, запланаваная анлайн-трансляцыя. Па яго выніках простай большасцю галасоў фокус-група вызначыць да 12-ці ўдзельнікаў фіналу нацыянальнага адбору.

Фінал мусіць прайсці не пазней за 6 сакавіка 2020-га. Пераможцу вызначаць па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў.

"Еўрабачанне-2020" пройдзе ў траўні ў Ратэрдаме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.