У Беларусі становіцца менш ламбардаў

Ламбард у Мінску / crediton.by
Ламбард у Мінску / crediton.by

Беларускія ламбарды ў хуткім часе чакае пераўтварэнне ў камісійныя крамы. А пакуль не ўступіў у сілу адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі, Нацбанк апублікаваў статыстыку па колькасці ламбардаў. Аказалася, што іх колькасць памяншаецца на працягу ўжо як мінімум паўтара года.

Згодна са статыстычным бюлетэнем №9 Нацыянальнага банка, які быў выпушчаны 30 кастрычніка, на 1 студзеня 2018 года ў Беларусі працавала 108 ламбардаў. На 1 студзеня 2019 года іх заставалася ўжо 95, а на 1 кастрычніка колькасць ламбардаў у Беларусі знізілася да 89.

Як распавялі ў Рэспубліканскай асацыяцыі мікрафінансавых арганізацый, паводле ўказа прэзідэнта №394 ад 23 кастрычніка, у ламбардах у кліента будзе тры опцыі: прадаць сваю маёмасць адразу ў гэты ламбард, атрымаць пазыку пад сваю маёмасць (опцыя класічнага ламбарда) ці пакінуць маёмасць на камісійны продаж.

Указ №394 уступіць у сілу 26 красавіка 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі