У Беларусі скарэкціравалі сістэму рэгулявання цэн, паведамляе ўрадавая прэс-служба. Змены ўнесены ў ранейшую пастанову Саўміна, яны пачнуць дзейнічаць з 2 лютага.
Асноўнай мэтай зменаў называецца неабходнасць "завяршыць працу па забеспячэнні функцыянавання паўнавартаснай сістэмы рэгулявання цэн". Але іх падрабязнасці пакуль невядомыя.