У Беларусі шукаюць месца для будаўніцтва яшчэ адной АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

У Беларусі шукаюць месца для будаўніцтва новай атамнай станцыі. Пра гэта распавёў Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Так НАН даведалася, што за год у Беларусі фіксуецца да 80 міні-землятрусаў. Штуршкі не адчувальныя для людзей, але спецыяльнае абсталяванне іх рэгіструе.

Нам трэба абавязкова праводзіць маніторынг, якія працэсы з глебай адбываюцца, — кажа кіраўнік НАН. — Мы цяпер праводзім Пошук месца для будаўніцтва яшчэ адной АЭС. Мы спачатку там вызначаем, наколькі спрыяльны рэгіён для будаўніцтва.

Навошта Беларусі яшчэ адна АЭС, калі яшчэ няма зразумелых вынікаў ад працы першай, кіраўнік НАН не тлумачыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.