Стала вядома, колькі чалавек у Беларусі прайшлі вакцынацыю ад COVID-19

Стала вядома, колькі чалавек у Беларусі прайшлі вакцынацыю ад COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі сцвярджае, што на 21 красавіка першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 211 тысяч жыхароў нашай краіны. Поўны курс вакцынацыі на сённяшні дзень прайшлі больш за 75 тысяч чалавек. З такімі тэмпамі сёлета вакцыну не атрымаюць і 50% насельніцтва Беларусі. У тым жа Ізраілі яшчэ ў сакавіку 2021-га вакцынацыя ахапіла больш за палову насельніцтва.

"Выпадкаў ускладненняў пасля праведзенай вакцынацыі не ўстаноўлена", — паведамляе прэс-служба Мінаховы здароўя.

Найперш вакцынацыю праходзяць медработнікі, работнікі сацыяльнай сферы і сферы адукацыі, асобы, старэйшыя за 60 гадоў, пацыенты, якія маюць хранічныя захворванні. Адзначаецца, што ў 10% людзей пасля прышчэпак "рэгіструюцца агульныя... поствакцынальныя рэакцыі".

Для вакцынацыі ў нашай краіне прымяняюцца камбінаваная вектарная вакцына "Гам-КАВІД-Вак" (РФ) і вакцына супраць SARS-CoV-2 (КНР). З 16 красавіка таксама выкарыстоўваецца вакцына "Гам-КАВІД-Вак", вырабленая "Белмедпрэпаратамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі