У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць блогера Андрэя Павука

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць блогера Андрэя Павука

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць блогера Андрэя Павука: "за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў" (арт. 369 КК). Для папярэдняга следства яе адправілі ў Следчы камітэт. Як паведамляе Генпракуратура РБ, справу ініцыявала яе ўпраўленне ўласнай бяспекі. Сцвярджаецца, што ў адным з відэаролікаў на YouTube Павук "публічна абразіў работніка пракуратуры горада Мінска".

З 2020 года Андрэй Павук знаходзіцца ў замежжы, жыве ў Літве. Ён рэгулярна тэлефануе сілавікам і чыноўнікам у Беларусь і задае ім нязручныя пытанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі