У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" украінскую песню "Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці". Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.
Песня "Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці" стала вельмі папулярнай ва Украіне яшчэ напярэдадні расійскай агрэсіі.
Улады РБ, саюзнікі Расіі, баяцца праўкраінскіх настрояў сярод беларусаў, і спрабуюць змагацца з імі падобнымі забаронамі і рэпрэсіямі.
Тым часам у Расіі працягваюць "ваяваць" з украінскай народнай песняй "Червона калина" ("Ой, у лузі червона калина"), напісанай больш за сто гадоў таму.
