У Беларусі пройдзе першы жаночы чэмпіянат па хакеі з шайбай

Беларуская хакеістка

Беларуская хакеістка / hockey.by

У Беларусі пройдзе першы жаночы чэмпіянат па хакеі з шайбай. Яго старт запланаваны на 30-га кастрычніка. Першы тур прыме мiнская "Алімпік-Арэна", паведамляе hockey.by.

У першынстве паўдзельнічае тры каманды, сфармаваныя па геаграфічным прынцыпе. Адна з іх прадстаўляе пераважна сталічны рэгіён, іншая — заходні і цэнтральны рэгіёны нашай краіны, у яе склад увайшлі хакеісткі Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей. Яшчэ адна каманда прадставіць паўночны і ўсходні рэгіёны, яна аб'яднала спартсменак з Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

"З'яўленне жаночага чэмпіянату — гэта выдатна, — кажа галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Лідзія Маляўка (на здымку знізу). — З гэтага сезона жаночая зборная ўдзельнічае ў юнацкай лізе, гуляючы супраць хлопчыкаў. Але правілы жаночага хакея трохі адрозніваюцца ад мужчынскага. Менавіта таму гульня з хлопчыкамі — добрая магчымасць атрымаць канкурэнтную гульнявую практыку, але для таго, каб развіццё дзяўчынак было больш паўнавартасным, нам неабходныя і матчы паміж жаночымі камандамі. Гэта ўнікальны вопыт, якога раней у нашых хакеістак не было".

У Беларусі пройдзе першы жаночы чэмпіянат па хакеі з шайбай
hockey.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі