У Беларусі пракаментавалі выяўленне ў малацэ рэшткаў лекаў, якімі лечаць сіфіліс

У Беларусі пракаментавалі выяўленне ў малацэ рэшткаў лекаў, якімі лечаць сіфіліс

У Беларусі пракаментавалі выяўленне ў малацэ рэшткаў лекаў, якімі лечаць сіфіліс. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Субоцін кажа, што антыбіётыкі для лячэння жывёлаў выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце. Але наша краіна працуе над тым, каб знізіць іх выкарыстанне. Беларуская прадукцыя адрозніваецца высокай якасцю, што пацвярджаюць многія краіны, адзначыў чыноўнік.

“Што датычыць заяў пра антыбіётыкі ад нібыта венерычных захворванняў — усе гэтыя прэпараты шырокага спектру, імі лечаць шматлікія захворванні, яны маюць мноства паказанняў”, — цытуе словы Субоціна партал tut.by.

Намеснік міністра кажа, што шэраг прэпаратаў цалкам забаронены ў Беларусі якраз для таго, каб выключыць іх патрапленне ў прадукцыю. “Але жывёлаў трэба лячыць”, — гаворыць Аляксандр Субоцін. Рэшткі тых прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца, не могуць аказаць негатыўнага ўплыву на чалавека. У чарговы раз было падкрэслена, што прэтэнзіі расіян да беларускай прадукцыі не заўсёды абгрунтаваныя.

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў, што ў малочнай прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў выявілі рэшткі антыбіётыкаў для лячэння сіфілісу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі