У Беларусі прадаюць “чарнілы” пад назвамі “Містэр Ікс” і “Вясёлы дуэт"

Пладова-ягадныя віна займаюць у структуры продажу алкагольных напояў у Беларусі 31% і саступаюць толькі гарэлцы. Якасць гэтак званых “чарнілаў” невысокая, каштуюць яны танна і для большасці беларусаў робяцца аб’ектам кпінаў. Найперш, цераз іх назвы, якія прыводзіць інтэрнэт-выданне “Салідарнасць”. Сярод багатага асартыменту пладова-ягадных вінаў можна знайсці прадукцыю з такімі рамантычнымі назвамі: “Леташняя кадрыля”, “Серэнада”, “Галатэя”, “Каханай жанчыне” і “Позняе каханне”. Але можна знайсці і іншыя, больш экстравагантныя назвы “чарнілаў”: “Вясёлы дуэт”, “Чарадзейная флейта”, “Жураўліная песня”, “Слонімскія забавы”, “Маэстра”, “Скарб Радзівіла”, “Міктэр Ікс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі