У Беларусі працягваецца лета, на бягучым тыдні чакаецца да +28

У Беларусі працягваецца лета, на бягучым тыдні чакаецца да +28

У Беларусі працягваецца лета, на бягучым тыдні чакаецца да +28, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў. Пры гэтым ападкаў амаль не прагназуецца. У бліжэйшыя дні яшчэ будзе холадна ў начныя гадзіны, але ў сярэдзіне тыдня чакаецца прыход цёплага паветра з паўднёвага-захаду Еўропы.

У аўторак, 18 верасня, уначы будзе ад +7 да +13 градусаў (месцамі — толькі 4-6 цяпла), удзень — ад +18 да +23 градусаў (на Брэстчыне — да 25 градусаў цяпла). У сераду ў начныя гадзіны чакаецца ад +5 да +12, у дзённыя гадзіны — 21-27 цяпла. У чацвер начная тэмпература складзе 7-14 градусаў са знакам плюс, дзённая — 21-28 цяпла. У пятніцу ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Толькі ў выхадныя дні не выключаюцца пахаладанне і ападкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі