У Беларусі працягвае расці курс долара, дасягнуты чарговы максімум

У Беларусі працягвае расці курс долара, дасягнуты чарговы максімум

Курс долара ў Беларусі дасягнуў чарговага максімуму. Пра гэта стала вядома пасля таго, як у панядзелак, 4 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі, а Нацбанк па іх выніках вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 2,0114 да 2,0227 беларускага рубля. За апошні месяц курс амерыканскай валюты неаднаразова ўстанаўліваў новыя максімумы. 15 лістапада ён пераадолеў псіхалагічную планку ў 2 рублі.

Курс еўра знізіўся — з 2,3974 да 2,3960 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4300 (у пятніцу — 3,4351).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі