У Беларусі плануецца адкрыць больш за 30 кэмпінгаў

У Беларусі плануецца адкрыць больш за 30 кэмпінгаў

У бліжэйшыя два-тры гады ў Беларусі плануецца адкрыць 32 кэмпінгі. І гэтая сетка будзе развівацца, але для гэтага трэба прыцягваць інвестараў, у тым ліку і замежных. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

Паводле яго слоў, за апошнія гады ў нашай краіне стварылі 30 стаянак для кэмпераў. Вядома, што ў Беларусі налічваецца каля 2800 так званых "дамоў на колах", а гэта, як мяркуюць чыноўнікі, дае падставы разлічваць на развіццё ўнутранага аўтамабільнага турызму.

Вадзім Кармазін кажа, што новыя стаянкі для кэмпінгаў павінны з'явіцца найперш у Мінску (на сённяшні дзень іх у сталіцы няма) ці каля яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі