У Беларусі пашыраць спіс абвінавачаных па фактах гвалту ў сям’і

У Беларусі пашыраць спіс абвінавачаных па фактах гвалту ў сям’і

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рыхтуе законапраект, які дазволіць пашырыць спіс абвінавачаных па фактах гвалту ў сям’і. Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, гаворка ідзе пра сужыцеляў і былых супругаў. Праваахоўнікі адзначаюць, што ад гвалту ў сям’і ў роўнай ступені церпяць і мужчыны, і жанчыны. Першыя найперш становяцца ахвярамі ўласных дзяцей, братоў ці бацькоў. Статыстыка сведчыць, што ў большасці выпадкаў агрэсарамі з’яўляюцца мужчыны. Аднак здзяйсняюць забойствы і наносяць цяжкія траўмы часцей жанчыны.

Таксама ў законапраекце, побач з фізічным, сэксуальным і псіхалагічным гвалтам, мусіць з’явіцца такі панятак, як “эканамічны гвалт”.

Нядаўна пра неабходнасць вырашыць праблему з гвалтам у сям’і на пасяджэнні Саўбеза выказаўся Аляксандр Лукашэнка (гл. другое відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі