У Беларусі парэзалі сюжэт "Аб чым Лукашэнка шаптаўся за спінай у Пуціна?"

У Беларусі парэзалі сюжэт "Аб чым Лукашэнка шаптаўся за спінай у Пуціна?"

"РТР-Беларусь" паказаў сюжэт тэлеканала "Россия 24" "Аб чым Лукашэнка шаптаўся за спінай у Пуціна?" з купюрамі. Што ж пабачылі расійскія тэлегледачы, але не хацелі паказаць беларусам? Сюжэт прысвечаны нядаўняй сустрэчы пад Ржэвам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна — яны адкрывалі мемарыял савецкаму салдату.

"Нечакана проста на дарозе спыніўся беларускі картэж, — распавядаюць і паказваюць расійскія журналісты. — З машыны хутка выйшлі тыя, каго добра ведаюць і ў Расіі". Сярод тых, хто выйшаў з аўтамабіля — Мікалай Лукашэнка (без ахоўнай маскі).

"Цяпер нікога не здзівіш высокапастаўленымі дэлегацыямі ў [ахоўных] масках, — далей чуем у сюжэце. — Але тое, што маскі носяць, аказваецца, амаль усе памочнікі Лукашэнкі, не можа не зацікавіць".

Пад "памочнікамі" відаць маюцца на ўвазе супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта. Чаму такая ўвага да масак? Таму што вядомыя адносіны Аляксандра Лукашэнкі да каранавіруса як да "псіхозу". Да таго ж ён днямі аб'явіў пра перамогу над ім. Пазней МЗС Беларусі заявіла, што ніхто з беларускай дэлегацыі ў масках не быў.

Таксама паказалі "памочніц Лукашэнкі": "У беларускага лідара ў службе пратаколу нямала жанчын". Варта звярнуць увагу на пакет у руцэ адной з іх.

Ну а далей было яшчэ цікавей. "Ва ўмовах пандэміі ад службы пратакола залежыць і эпідэміялагічны кантроль, — працягваюць расійскія журналісты. — Вось памочнік беларускага лідара дае яму спецыяльную асадку. І далей паведамляе прэзідэнту нешта важнае. Лукашэнка ўважліва слухае, удакладняе і загадвае: "Прынясі!". Што менавіта трэба было прынесці, засталося за кадрам. Магчыма, Лукашэнка нешта збіраўся ўручыць Пуціну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі