У Беларусі памерлі 107 чалавек з пацверджаным COVID-19
![У Беларусі памерлі 107 чалавек з пацверджаным COVID-19](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-05-02t000000z_1136995810_rc29gg998tgl_rtrmadp_3_health-coronavirus-belarus.jpg.webp?itok=uc4TT-rx)
У Беларусі на раніцу аўторка зарэгістраваныя 18 350 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам (гэта 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў). Спачатку ў аўторак гэтую лічбу назваў Аляксандр Лукашэнка, пасля яе агучыла і прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі колькасць выяўленых выпадкаў COVID-19 павялічылася на 861. Памерлі 107 чалавек (+4 ахвяры за суткі). Паправіўся і выпісаны 3771 пацыент (+512).
Спачатку 5 траўня Лукашэнка паведаміў пра 211 369 праведзеных за два з паловай месяца тэстаў на каранавірус. Пасля пра гэта сказала Міністэрства аховы здароўя. Але ж гэта ўчорашняя лічба!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.