Лукашэнка: у Беларусі 18 350 хворых на каранавірус

Лукашэнка: у Беларусі 18 350 хворых на каранавірус

Па стане на раніцу 5 траўня ў Беларусі 18 350 хворых на каранавірус. Такую лічбу назваў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Нацыянальную акадэмію навук, перадае БЕЛТА.  "Гэта ўсяго 8,7% ад усіх, каго тэставалі. Тых, каго тэставалі, у нас на раніцу было 211.369 за два з паловай месяца", — распавёў ён.

За апошнія суткі колькасць выяўленых выпадкаў захворвання павялічылася на 861. 

Колькасць памерлых пацыентаў з каранавірусам ён азначыў як "каля сотні" (учора было 103). 

Таксама Лукашэнка паведаміў, што на сёння ў краіне 12,4 тысячы выпадкаў пнеўманіі, у тым ліку каранавіруснай. Пры гэтым цяжкахворымі з'яўляюцца каля 1000 чалавек, або 8%. 

Па словах кіраўніка дзяржавы, за суткі ў Беларусі вызвалілася 300 ложкаў і, напрыклад, у Віцебску пачынаюць вяртаць шпіталі да нармальнага рэжыму. І няма ніякай патрэбы размяшчаць хворых на каранавірус у першапачаткова не прыстасаваныя памяшканні — кшталту спартыўных або выстаўных плошчаў.

Міністэрства аховы здароўя афіцыйную статыстыку па захворваннях на каранавірус яшчэ не паведамляла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі