У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ чатырох чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ чатырох чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ чатырох чалавек. Гэта — Валерый Богдан, Аляксей Бычкоўскі, Дзмітрый Падрэз і Яўген Харашкевіч. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення, паведамляе spring96.org.

Харашкевіч асуджаны на 4 гады зняволення ў папраўчай калоніі за "абразу прадстаўніка ўлады" і "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак", а Богдан асуджаны за "паклёп у адносінах да прэзідэнта" і за "абразу прэзідэнта". Бычкоўскага і Падрэза ўзялі пад варту: крымінальныя справы распачалі за перадачу даных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу.

У Беларусі ўжо налічваецца 706 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі