У Беларусі пакуль не будуць уключаць ацяпленне ў школах і садках

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не плануе бліжэйшым часам уключаць ацяпленне, нават не гледзячы на рэзкае пахаладанне. Пра гэта заявіў намеснік ЖКГ Сяргей Сушко.
Ён заявіў, што "ацяпляльны сезон яшчэ не пачаўся, ідзе падрыхтоўка да яго". Нагадаем, традыцыйна ў нашай краіне ацяпляльны сезон пачынаецца 15 кастрычніка.

Не будзе пакуль цяпла ў школах, дзіцячых садках і бальніцах. Ацяпленне там уключаецца толькі, калі сярэднесуткавая тэмпература на працягу 5 сутак не перавышае 10 градусаў цяпла. У жылым сектары ацяпленне ўключаць пры 8 градусах.

Аднак Сяргей Сушко адзначыў, што неўзабаве чакаецца пацяпленне да +15 градусаў, і гэта здымае ўсе пытанні пра датэрміновы пачатак ацяпляльнага сезона. Кароткачасовая падача цяпла з наступным адключэннем, паводле намесніка міністра ЖКГ, была б "надзвычай затратным і неапраўданым рашэннем".

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі