У Беларусі пацверджаныя яшчэ тры выпадкі захворвання на "свіны" грып

Яшчэ тры выпадкі захворвання на "свіны" грып лабараторна пацверджаныя ў Беларусі. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, захворванне выяўленае ў дзяцей, якія вярнуліся з адпачынку ў Вялікабрытаніі.
У цяперашні час усе трое дзяцей праходзяць курс лячэння, агульны стан іх ацэньваецца як задавальняючы, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Нагадаем, што да гэтага ў нашай краіне быў зафіксаваны толькі адзін выпадак захворвання на "свіны" грып — быў шпіталізаваны грамадзянін Кітая, аспірант БДУ, які вярнуўся з радзімы. Аднак ужо сёння яго мусяць выпісаць з мінскай інфекцыйнай бальніцы.

Днямі было абвешчана, што 13 тысяч беларускіх дзяцей, якія вернуцца з адпачынку ў замежжы, патрапяць на тыднёвы каранцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі